Прэзентацыя культуралагічнага альманаха «CTRL+S» у Вільні

18.01.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

У сераду, 18 студзеня, завітайце на прэзентацыю альманаха праграм ЕГУ па культурнай спадчыне «CTRL+S», прысвечанага тэме «Спадчына як выпрабаванне».



Дата: 18 студзеня

Час: з 18.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 


Назва альманаха «CTRL+S» — кампутарная каманда «захаваць» — гэта спроба знайсці новую мову для працы з культурнай спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя.

Мэта публікацыі — паказаць еўрапейскія перспектывы спадчыны Беларусі праз даследванне і абмеркаванне яе інтэлектуальнага і сацыяльнага патэнцыялаў, а таксама на фоне выклікаў, з якімі сутыкнулася беларускае грамадства ў 2020–2022 гадах.

Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць асобнічак прыгожага каляровага альманаха.

Вядзе прэзентацыю Сцяпан Стурэйка, дацэнт Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.


Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.




Вам можа быць цікава

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

12.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дзень музеяў у Мірскім замку

16.05.2026 (11:30 - 16:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Ноч музеяў у Дукоры

16.05.2026 12:00 - 17.05.2026 17:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ