Прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі» ў Быдгашчы

24.05.2025 14:00 - 16:00 Kawiarnia Nowe Miejsce (Mennica 10) Бясплатнае



У суботу, 24 траўня, у Быдгашчы адбудзецца прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі».





Антось перажывае страту свайго вернага сябра, бігля Аргуса. Да таго ж яго жонка прыходзіць да высновы, што іх шлюб не мае будучыні.

Калі ж знаёмая Антося прапаноўвае яму разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам, ён, спрабуючы ўцячы ад рэчаіснасці і справіцца з унутраным болем, адразу згаджаецца.

Шэраг таямніц на шляху нашых герояў змушаюць іх па-новаму паглядзець на сваё мінулае і задацца пытаннем, якія яшчэ сакрэты могуць хавацца ў гэтых сшытках?

І галоўнае — ці паспеюць Антось і яго знаёмая знайсці адказы на ўсе пытанні?

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.



Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

16.05.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Пісьменніцкая майстэрня з Ганнай Златкоўскай у Вільні

01.06.2025 (15:00 - 18:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ