Прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі» ў Кракаве

18.05.2025 16:00 - 18:00 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15 (4 паверх)) Бясплатнае

 

У нядзелю, 18 траўня, у «GUTENBERG CLUB» адбудзецца прэзентацыя рамана Аляксандра Карнаўха «Халодныя землі».





Антось перажывае страту свайго вернага сябра, бігля Аргуса. Да таго ж яго жонка прыходзіць да высновы, што іх шлюб не мае будучыні.

Калі ж знаёмая Антося прапаноўвае яму разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам, ён, спрабуючы ўцячы ад рэчаіснасці і справіцца з унутраным болем, адразу згаджаецца.

Шэраг таямніц на шляху нашых герояў змушаюць іх па-новаму паглядзець на сваё мінулае і задацца пытаннем, якія яшчэ сакрэты могуць хавацца ў гэтых сшытках?

І галоўнае — ці паспеюць Антось і яго знаёмая знайсці адказы на ўсе пытанні?

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Яраслава Кірвеля «Дошка Гонару» ў Варшаве

06.06.2025 19:00 - 01.07.2025 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

«Relikt» у Берліне

19.06.2025 (20:00 - 22:00) Haus der Statistik (Otto-Braun Straße 70-72)

Фотавыстава Любові Хоміч «Nie swój, nie obcy» ў Кракаве

20.06.2025 19:00 - 30.06.2025 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ