Прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» у Беластоку

12.08.2023 19:00 - 21:00 кавярня COFIX (ul. Sienkewicza, 4) Бясплатнае

У суботу, 12 жніўня, праект «Tradycyja» запрашае на прэзентацыю спеўніка «Бяседныя песні» у Беластоку.



Дата: 12 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: кавярня COFIX, ul. Sienkewicza, 4, Беласток

 
Удзел бяруць этнамузыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава. 

Адмысловыя госці — аўтэнтычны гурт «Каляжанкі» з беларускага Палесся з абрадавымі і пазаабрадавымі, бяседнымі песнямі з вёскі Мачуль і яе ваколіц. 


Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя. 


То прыходзьце слухаць, спяваць ды танчыць! 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Арт-майстэрня "Маска ценю" ў Вільні

17.03.2026 (19:00 - 20:00) Шніпішкес (паведамяць пасля рэгістрацыі)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ