Прэзентацыя аднаго шэдэўра: “Шведскі каларыт”

28.10.2016 19:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Напрыканцы кожнага месяца адбываецца шматграннае адкрыццё забытых і славутых помнікаў мастацтва ў галоўным музеі краіны!

Мастацкі кіраўнік праекта – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства,

генеральны дырэктар НММ РБ Уладзімір ПРАКАПЦОЎ;

Музычны кіраўнік праекта – лаўрэат міжнародных конкурсаў,

фагатыст і дырыжор Аляксей ФРАЛОЎ.

Тэрмін “канцэрты-лекцыі” зусім не дастатковы для апісання гэтага мультымастацкага і шматграннага для культуры праекта. У ім можна ўбачыць і самі Шэдэўры з запаснікоў Музея, і прывезеныя спецыяльна на кароткі час невядомыя але ўнікальныя артэфакты.

Публіка прысутнічае на сапраўднай элітарнай прэзентацыі, дзе яднаюцца навукова-папулярная  лекцыя, і раскошная канцэртная частка з элементамі тэатралізацыі і перфомансу. Тут можна пачуць самыя прыгожыя і славутыя музычныя творы светнай класікі і архіўныя скарбы, толькі што “адкапаныя” у “культурных слаях” у выкананні лепшых беларускіх музыкаў. “Каляндар адкрыццяў” сінхранізіраваны з канкрэтнымі важнейшымі датамі сусветнай і айчыннай культуры.

28 кастрычніка ў  19-00 адбудзецца 2-я прэзентацыя цыкла – “Шведскі каларыт”, дзе будзе прадстаўлены адзіны ў Беларусі твор шведскага мастака – жанравая сцэна «Пасля палявання» Б. Нордэнберга. Музычная  праграма прысвечана 150-годдзю шведскага генія-рамантыка Тора Аўліна (прэм’ера ў Беларусі) ў выкананні Ансамбля салістаў “ВЫТОКІ”.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ