Анлайн-лекцыя Аляксандра Паршанкова"ВКЛ у еўрапейскім кантэксце"

04.12.2025 20:00 - 21:00 Анлайн Бясплатна

4 cнежня гісторык Аляксандр Паршанкоў у межах курса „XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?“ прачытае анлайн-лекцыю "ВКЛ у еўрапейскім кантэксце".


XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай і еўрапейскай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – імёны і паняцці эпохі, якую часта называюць залатым векам.

У гэты час Еўропу ахоплівае Адраджэнне, адбываюцца Рэфармацыя і Контррэфармацыя, кніга становіцца даступнай амаль кожнаму.

- Якае месца займала Вялікае Княства Літоўскае ў Еўрапейскай гісторыі гэтага часу?

- Якія агульныя тэндэнцыі былі характэрны для Заходняй Еўропы і беларускіх земляў.

- Ці існавала Беларусь ў XVI ст?

- Якім быў культурны ландшафт Усходняй Еўропы ў эпоху Адраджэння?

- Ці з’яўляецца ВКЛ часткай беларускага нацыянальнага міфа?

На гэтыя і іншыя правакацыйныя пытанні можна будзе атрымаць адказ з курса.

Удзельнікі ўбачаць малавядомыя артэфакты, зазірнуць у гістарычныя крыніцы, правераць свае навыкі ў палеаграфіі (дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма). Наведаюць незвычайныя мясціны.

Аляксандр Паршанкоў – дактарант Карлавага ўніверсітэта і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы, выпускнік БДУ, магістр гісторыі. Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Таксама даследуе жыццё і дзейнасць, спадчыну Францыска Скарыны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ