Прэзентацыя альбома Кацярыны Ваданосавай “Міфатворчасць”

02.12.2016 19:00 - 19:00 Кафэ-клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны
У беларускай культурнай айкумене адбылася значная падзея: фольк-рок спявачка, мультыінструменталістка ды паэтка Кацярына Ваданосава нарэшце выпусціла свой дэбютны музычны альбом “Міфатворчасць”! Прэзентацыя альбома і адначасова новага, больш “цяжкага” электрычнага ансамбля спявачкі адбудзецца 2 снежня а 19 гадзіне ў кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33).
Уваход вольны!
Даведкі па тэлефонах: +375 29 612 11 13
Сапраўдны свет заўседы мае свае міфы. Пакуль у свеце хоць хто-небудь жывы, міфы будуць жыць. Гэта гісторыі, якія адбыліся вельмі даўно, альбо павінныя былі адбыцца; гісторыі, якія нельга забываць, бо не будзе іх – не будзе і таго, на чым стаіць свет. І міфы неабходна перадаваць адно аднаму, таму што толькі людзі даюць ім магчымасць жыць далей.
Альбом “Міфатворчасць” – гэта збор міфаў і легенд, на якіх стаіць ўнутраны свет паэткі, музыкі ды спявачкі Кацярыны Ваданосавай.
Дыск змяшчае ў сабе адзінаццаць трэкаў, дзе кожная песня – кароткая казачная гісторыя. Альбом азагалоўлены па назве першага паэтычнага зборніка Кацярыны (“Міфатворчасць”, 2015). Такія супадзенні невыпадковыя: большасць тэкстаў песень былі прадстаўленыя ў зборніку ў выглядзе вершаў.
У прэзентацыі таксама прымуць удзел госці: Яўген Барышнікаў – беларускі рок-бард, які стварыў дызайн вокладкі альбома, Зміцер Кацечаў – скрыпач гуртоў “Танга Чашырскага ката” ды “Аркестр Фішара”, які запісаў партыі бас-гітары ды электраскрыпкі, мастак-sandart Аляксандра Канафальская, а таксама яшчэ шэраг музыкаў, што абралі ўдзел у запісы “Міфатворчасці”.

Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ