Прэзентацыя альбому Vinsent’а «Vir»

16.12.2015 19:00 - 22:00 Пляцоўка Хол (пл. Кастрычніцкая, 1) Бясплатнае

Жывая прэзентацыя альбому Vinsent’а «Vir» адбудзецца 16 снежня ў мінскім клубе «Пляцоўка Хол». А 19 снежня Vinsent прэзэнтуе новы альбом у Лондане ў клубе «Theatre Delicatessen».

Падзеі ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/vinsent_minsk
https://www.facebook.com/events/1657175537873329/

Каментуе Vinsent:

«Мы радыя прадставіць першы сінгл з новага альбому. Кліп на песню „Жывы“ знялі рэжысёр Арцём Лобач і аператар Аляксандр Алейнікаў. Файна, што ў кліпе атрымалася адлюстраваць урбан, заняткі маладых людзей у горадзе. У нашым кліпе зняліся многія сучасныя маладыя і харызматычныя людзі. Яны дапамаглі адлюстраваць у відэа сэнс гэтае песні пра веру ў свае сілы, пра надзею, пра духоўную моц. Таксама гэты кліп у многім адлюстроўвае альбом „Vir“. Назва альбому гэта беларускае слова „вір“ ці беларускай лацінкай „vir“. Вір — гэта сімвал няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір — хваля энэргіі, якая несумнеўна ўсё падхопіць і панясе наперад».

Паўнафарматны альбом «Vir» будзе прэзентаваны ў інтэрнэце за два тыдні да канцэртнай прэзентацыі, якая адбудзецца 16 снежня ў мінскім клубе «Пляцоўка Хол».


Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па ляльках «Падарожніца» ў Гомелі

02.05.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ