Прэзентацыя “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”

22.02.2018 18:30 - 18:30 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” запрашаюць Вас 22 лютага 2018 года а 18.30 на імпрэзу “Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”,  якая прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы

У праграме мерапрыемства запланаваны выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова. Разам з загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Наталляй Паляшчук мы пагартаем старонкі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” і паразважаем над яго роляй у развіцці беларускай мовы і культуры. Акрамя таго, мы прапануем вам навучыцца чытаць старадаўнія тэксты. У гэтай нялёгкай справе нам дапаможа Ірына Будзько, загадчык кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Каб паўнавартасна прасякнуцца атмасферай гістарычнасці і акунуцца ў свет мелодый нашых продкаў для вас будзе спяваць дуэт “ČARKA”. Уваход вольны!

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Lake Hills Blvd

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ