Прэзентацыя кнігі Анастасіі Кузьмічовай «Кіты Беларусі»

03.10.2017 17:00 - 17:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

3 кастрычніка 2017 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа» адбудзецца прэзентацыя кнігі Анастасіі Кузьмічовай «Кіты Беларусі».

Анастасія Сяргееўна Кузьмічова нарадзілася 16 траўня 1974 г. у Мінску ў сям’і з даўнімі мастацкімі традыцыямі: сярод яе продкаў мастакі, архітэктары, оперная спявачка …

Са снежня 2009 г. Анастасія стала членам Саюза пісьменніка Беларусі. З’яўляецца членам «Еўразійскай творчай Гільдыі (Лондан)».

Акрамя гэтага А. Кузьмічова ўпершыню паспрабавала сябе ў ролі актрысы (а потым неаднаразова, у розных спектаклях), выконваючы ролю галоўнай гераіні ў маленькай тэатральнай кампазіцыі на цыкл яе вершаў «Лісты Богу», пасля чаго ўтварыўся унікальны тэатр «Літасфера» (Тэатральна-Літаратурная Майстэрня), які выпусціў спектаклі: «Танцы з лістамі», «Там, дзе зоркі кідаюць цень», «Начная перапіска», «Каціныя страсці, Сабачыя пошасці і Конь, які …». Публікавалася Анастасія ў газетах: «Вячэрняя Перм», «Знамя юнацтва», «Сям’я», «Веснік культуры», «Мінскі кур’ер» «Лiтаратура i мастацтва»; часопісах «Нёман», «Дзікая архідэя», «Няміга літаратурная», «Слова і культура», у альманаху «Калi цвіла чаромха», «Вершам усе ўзросты пакорлівыя», была госцем літаратурных перадач «Крылы» і «Гаспода» на Першым нацыянальным радыёканале Беларусі, радыёчасопіса «Творчасць» Пермскага краёвага радыёканала. Таксама Анастасія шмат разоў прымала ўдзел у розных конкурсах і фестывалях: у 2006 г., у Мінску, у першым фестывалі «Парадак слоў», 2009 г. ‒ дзявяты Форум маладых пісьменнікаў Расіі, краін СНД і замежжа ў падмаскоўным пансіянаце «Ліпкі», 2010 г. «Казантып паэтычны ‒10» у горадзе Шчолкіна, 2016 г. ‒ 5 фестываль «OpenEurasianBookForum & LiteratureFestival» у Лондане.

Таксама Анастасія актыўна супрацоўнічае са спеваком і кампазітарам Альбертам Скараходам і з кампазітарам Аленай Храбровай. З кожным з іх у Анастасіі па 15-20 песень.

У снежні 2005 г. у свет выйшаў дэбютны зборнік вершаў «Быць можа мяне прытуляць …». У 2008 г. пабачыла свет першая аўдыёкніжка або дыск з вершамі пад музыку «Яхідна». У 2015 г. выйшла кніга «Цішыня» дзе аўтар аб’яднала на старонках і прозу, і паэзію. У 2017 г. у рамках Кніжнай Серыі ECG‒ 2017 у Лондане выйшла кніга «Кіты Беларусі» на англійскай і рускай мовах.

На прызентацыю запрошаны кампазітар і спявак Альберт Скараход, спявачка Неллі Душчынская, кампазітар Алена Храброва.


Вам можа быць цікава

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Летні джаз у Нясвіжы

04.07.2025 20:00 - 05.07.2025 22:00 Нясвіжскі замак

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ