прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: Забытая Вайна”

20.11.2014 19:00 - 23:00 Сядзіба выдавецтва "Галіяфы" (вул. Валгаградская, 4а) Бясплатнае

20 лістапада ў сядзібе выдавецтва “Галіяфы” па ў Мінску адрасе вул. Валгаградская, 4а  адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка “1939 ГОД І БЕЛАРУСЬ: ЗАБЫТАЯ ВАЙНА”.

Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна для Беларусі распачалася 1 верасня 1939 г., а не стала непрыемнай нечаканасцю толькі 22 чэрвеня 1941 г. Анатоль Трафімчык падрабязна распавядзе, як Беларусь стала прасторай для размежавання ўплываў паміж нацысцкай Германіяй і камуністычным Савецкім Саюзам.

Адметная рыса кнігі – беларусацэнтрычная аргументацыя аўтара. Ён трапна аналізуе і пераасэнсоўвае погляды і ацэнкі суседзяў, вымалёўваючы ўласнае стаўленне да праблемы.

Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.  Аўтар сцвярджае, што справа аб’яднання беларускай тэрыторыі не абмежавалася толькі “уз’яднаннем” яе заходняй часткі з БССР. Дый “уз’яднання” як тагога не было. А была хітрая крывадушная палітыка сталінскай дзяржавы, якая пераступала праз нацыянальныя інтарэсы і людзкія лёсы дзеля запаветнай мэты – ажыццяўлення ў свеце сацыялістычнай рэвалюцыі.

20 лістапада а 19-ай гадзіне вы атрымаеце магчымасць “з першых вуснаў” азнаёміцца з пазіцыяй аўтара, задаць яму любыя пытанні і падыскутаваць наконт балючых праблем 1939 года ў гісторыі Беларусі.

Чакаем!


Вам можа быць цікава

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

11.05.2025 (18:30 - 20:00) «Vileišio18N» (P. Vileišio g. 18N)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ