Прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля “Ян Ялмужна”

12.12.2014 19:00 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр-т Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

12 снежня ў 19:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля “Ян Ялмужна” – казкі для дарослых, дзеянне якой адбываецца ў пачатку XVI стагоддзя ў Геранёнах.

Месца: кнігарня “логвінаЎ”, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.

Уваход вольны!

 

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Пан Ольбрахт Гаштаўт – гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Але пана Ольбрахта ніякія цуды, здаецца, не здзіўляюць – ён і сам не просты, і знаёмцы ў яго незвычайныя. І нават пра яго кухмістра Яна Ялмужну можна расказаць цэлую казку.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

27.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Купалле ў Быдгашчы

27.06.2026 (19:30 - 22:30) młyny Rothera

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ