Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»

23.09.2017 12:00 - 14:00 галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 23 верасня (субота) у мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 12.00. Уваход вольны!

«Фіндус з’язджае» — шостая па ліку «абеларушаная» кніга, якая выйшла ў серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». Забаўныя героі – дзядуля Пэтсан і коцік Фіндус — гавораць на нашай роднай мове дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

У гэтай казцы распавядаецца пра тое, як стары Пэтсан вырашыў трошкі правучыць гарэзлівага і непаслухмянага коціка Фіндуса, які будзіў дзядулю а чацвёртай раніцы, і перасяліў яго ў маленькі асобны драўляны дамок а-ля вясковая прыбіральня. Што з гэтага выхаваўчага працэсу атрымалася, і ці можа дзядуля жыць адзін і не сумаваць без кацяняці-непаседы, кожны ахвотны зможа дазнацца са старонак шыкоўна ілюстраванай кнігі.

На імпрэзе вас чакае выступленне акцёраў Ганны Хітрык (Фіндус) і Паўла Харланчука (Пэтсан), якія прадставяць маленькім чытачам і чытачкам новую гісторыю пра ўлюбёных герояў. Далучайцеся!

Арганізатары  — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Беларускі стэндап ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (Wąska 5/LU1)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

17.03.2026 (19:00 - 20:00) Pub ToTu 15 (ul. Władysława Reymonta, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ