Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»

25.11.2017 12:00 - 12:00 Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына) Уваход вольны

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 25 лістапада (субота) у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч. Песні пра Пэтсана і Фіндуса праспяваюць Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько. Пачатак у 12.00. Уваход вольны!

«Фіндус з’язджае» — шостая па ліку «абеларушаная» кніга, якая выйшла ў серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». Забаўныя героі – дзядуля Пэтсан і коцік Фіндус — гавораць на нашай роднай мове дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

У гэтай казцы распавядаецца пра тое, як стары Пэтсан вырашыў трошкі правучыць гарэзлівага і непаслухмянага коціка Фіндуса, які будзіў дзядулю а чацвёртай раніцы, і перасяліў яго ў маленькі асобны драўляны дамок а-ля вясковая прыбіральня. Што з гэтага выхаваўчага працэсу атрымалася, і ці можа дзядуля жыць адзін і не сумаваць без кацяняці-непаседы, кожны ахвотны зможа дазнацца са старонак шыкоўна ілюстраванай кнігі.

Арганізатары — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 23:30 - 25.04.2026 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8)

Лонгплей у Рызе

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ