Прэзентацыя кнігі “Лісты Круцяля”

19.12.2015 18:00 - 20:00 кнігарня "Галіяфы" (вул. Старавіленская 6) Бясплатнае

Чытайце Льюіса па-беларуску!

Мы рады вас запрасіць на прэзентацыю кнігі “Лісты Круцяля”.

“Лісты Круцяля” былі напісаныя ў 1942 годзе. У 31 лісце бес Круцель навучае свайго пляменніка Чарнобліка і дае падрабязныя рэкамендацыі па падрыву веры і заахвочванню заганай чалавека. Знешне пацешнае апавяданне хавае ў сабе сур’ёзную духоўную праблематыку

Перакладчык Франц Корзун распавядзе пра тое, як ішла праца над перакладам і чаму ўвогуле з’явілася на беларускай мове гэтая кніга. Ілюстратар Кацярына Дубовік паведаміць пра свае вобразы. А Вераніка Матусевіч, якая за так адрэдагавала кнігу, атрымае ўрачыстую падзяку.

Сэр Клайв Стэйплз Льюіс – англійскі і ірландскі пісьменнік, навуковец і багаслоў. Вядомы сваімі працамі па сярэднявечнай літаратуры і хрысціянскай апалагетыцы, а таксама мастацкімі творамі ў жанры фэнтэзі.

Прэзентацыя адбудзецца 19 снежня а 18 гадзіне па вул. Старавіленская 6.


Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ