Прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”

29.02.2016 19:00 - 21:00 Dance Essence Studio (вул. Куйбышава, 22, 311 клас) Бясплатнае

Стартаваў праект #ВершыБезМежаў. У ім беларусы, якія жывуць ці вандруюць па іншых краінах, запісваюць відэаролікі з вершамі на беларускай мове.  Яны гучаць ад Сайгона да Нью-Ёрка, ад Капенгагена да Кужуэйру-да-Прайя.

Ідэя праекту – даць новую форму сучасным вершам і паказаць, што людзі розных прафесій адчуваюць паэзію. Да слова, сярод удзельнікаў праекту ёсць вандроўнікі, журналісты, музыканты, візажысты і паліглоты.

YbydXTewjiM

pNtPVLrbuGk

dWKMlPA0GUs

Усе #ВершыБезМежаў узятыя з дэбютнага зборніка Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”. Кніга выйшла ў падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменніка” ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у выдавецтве “Кнігазбор”.  Яе рэдактарам стаў паэт Андрэй Хадановіч, а аўтарам вокладкі мастачка Надзя Бука.

Кніга “Развітанцы” ўдзельнічае ў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Летась Мікіта Найдзёнаў атрымаў прэмію “Дэбют” за найлепшую вершаваную публікацыю ў часопісе “Дзеяслоў”.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 29 лютага ў танцавальнай зале па адрасе Куйбышава, 22, 311 клас. Гледачоў чакае пластычна-паэтычная імпрэза з удзелам тэатральнай майстэрні “Студыёзы”. Рэжысёр падзеі – Міхаіл Камінскі, кіраўнік Dance Essence Studio. 

Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Запіс па тэлефоне +37529-640-92-02.

 

Паглядзець ролікі можна ТУТ.

Суполка ў VK.com.


Вам можа быць цікава

Выстава )O( у Дзюсельдорфе

11.04.2026 18:00 - 26.04.2026 17:00 (Birkenstraße 97)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

27.04.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

28.04.2026 (19:00 - 19:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

30.04.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ