Прэзентацыя кнігі паэзіі Ігара Кулікова “Валадар загадак”

16.06.2017 19:00 - 19:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

16 чэрвеня 2017 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі паэзіі Ігара Кулікова “Валадар загадак”. Гэта чацвёртая кніга паэта, у яе ўвайшлі вершы, напісаныя ў 2015 – 2017 гадах, а таксама пераклады “Рыгведы”, Фрыдрыха Гёльдэрліна і Джакама Леапардзі.

Пераклады Ігара Кулікова так ці іначай перагукаюцца з асноўным зместам кнігі. Аўтар адчуваў патрэбу не толькі перастварыць гэтыя тэксты ў беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.

Ігар Кулікоў –  паэт і перакладчык з санскрыту ды іншых моў. Адзін з пераможцаў Конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009), дыпламант прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча (2011).

У прэзентацыі возьмуць удзел беларускія паэты Міхаіл Баярын, Кацярына Массэ, Антон Рудак, Галіна Сіўчанка, Міхал Бараноўскі ды Яўген Бясчасны.

Запрашаем усіх! Уваход вольны!

Вечарына адбудзецца па адрасе:

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а

даведкі па тэлефоне: 334 42 69


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Майстар-клас па каліграфіі ў Мінску

31.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

06.04.2026 (14:30 - 16:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ