Прэзентацыя кнігі “Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія”

11.11.2015 19:00 - 21:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Бадановіча, 7а) Бясплатнае

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае Вас на прэзентацыю кнігі Цімафея Авіліна

“Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія”

Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае
легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе, першай спробе абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле
традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.

Пра сваю кнігу і гісторыю яе стварэння, распавядзе аўтар – этнаастраном Цімафей Авілін, а дапамагуць яму галоўны навуковы рэдактар працы Валодзіна Таццяна Васільеўна (доктар філалагічных навук) і навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры Боганева Алена Міхайлаўна, ды сябры, якія ў той ці іншай форме спрычыніліся да з’яўлення манаграфіі.

За музычнае аздабленне мерапрыемства адказваюць таварышы кнігатворцы: Павал Сілівончык, Міхал Бараноўскі і… не абыйдзецца без сюрпрызаў, якія спадарожнічаюць, усім імпрэзам наша героя.

Чакаем вас 11 лістапада, а 19-й гадзіне

Адрас: вул. Бадановіча, 7а
Тэлефон для даведак: 3344269


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Мерапрыемствы да 140-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі ў Мінску

23.04.2026 12:00 - 24.04.2026 15:00 музей «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19,)

Лекцыя «Чарнобыль: 40 год» у Манрэале

23.04.2026 (18:00 - 20:00) studio #211 (4035 rue Saint-Ambroise)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ