Прэзентацыя кнігі перакладаў Уладзіміра Маякоўскага

05.04.2019 20:30 - 20:30 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

У межах фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбудзецца вечарына-прэзентацыя кнігі Уладзіміра Маякоўскага ў беларускіх перакладах (серыя “Паэты планеты”).

З удзелам паэтаў-перакладчыкаў Уладзя Лянкевіча Uladzimir Liankievič, Віталя Рыжкова, Андрэя Хадановіча Andrej Khadanovich, а таксама паэтаў Strotsev Dmitry, Tatiana Svetashova, Anton Solodovnikov і музыкаў Five – storey ensemble.

Уладзімір Маякоўскі (1893–1930) – выдатны рускі паэт і драматург, а таксама кінасцэнарыст, актор і мастак. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакатыўнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу.

У зборнік увайшлі як найлепшыя пераклады Маякоўскага савецкага часу, так і новыя прачытанні класіка сучаснымі беларускімі паэтамі.

А ВЫ МАГЛІ Б?

Я карту будня з маху змазаў,
адкрыўшы п’янай фарбы рану.
На дрогкай студзіне паказваў
касыя скулы акіяну.
Мне новых вуснаў кліч здалёку
гучаў луской бляшаных рыб.
А вы
на флейце вадасцёка
накцюрн
зайграць маглі б?

1913

Пераклаў з рускай Андрэй Хадановіч

Падзея ў Facebook.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ