Прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага ў Мінску

08.05.2016 18:00 - 20:00 Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601) Уваход вольны

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка” з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Чакаецца, што ў прэзентацыі возьме ўдзел Святлана Алексіевіч.

Прэс-клуб (вуліца Веры Харужай, 3-601). Пачатак а 18. Уваход – вольны.

Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытуту ў Мінску

Прэзентацыя кнігі стане заключным этапам майстар-класаў “Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства”, якія пройдуць 7-8 траўня ў Пінску і Мінску. Арганізатары майстар-класаў – Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб.

Крыху пра кнігу. Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі – легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, –  пераломны  для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.

Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ