Прэзентацыя кнігі “Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя”

23.12.2015 19:00 - 21:00 кнігарня “Галіяфы” (вул. Старавіленская, 6) Бясплатнае

Спадарства! Вы ведаеце, як трапіць на Кудыкіну гору?

Калі не ведаеце, то прыходзьце на прэзентацыю кнігі пра звычайнага хлопчыка Янку, які праз цікавыя прыгоды даведваецца пра розныя рэчы ў свеце. Усе гэтыя падзеі запісаў Міхась Зізюк, які і прадставіць сваю кнігу і для маленькіх чытачоў, і для тых, хто яшчэ сам застаўся крышачку діцем.

Падчас свайго ўтульнага творчага вечара пісьменнік распавядзе, што цікавага адбылося ў Янкі, Шмурдзіка, Бухматкі ды іншых. Таксама будуць песні і чытанні.

Варта адзначыць, што некаторыя грошы на выданне кнігі былі сабраныя праз краўдфандынг. На імпрэзе людзі, якія ахвяравалі на карысць “Янкі, Шмурдзіка, Бухматкі і іншых” атрымаюць падарункі і падзяку.

Бярыце дзетак і прыходзьце самі на прэзентацыю добрай і захапляльнай кнігі. Яна адбудзецца ў сераду 23 снежня а 19 гадзіне ў кнігарні “Галіяфы” па вул. Старавіленская 6.


Вам можа быць цікава

Выстава «OKNA 12 (+?)» у Мінску

12.07.2025 19:00 - 13.07.2025 05:00 Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая 16/3)

Выстава «Іншыя» ў Магілёве

16.07.2025 17:00 - 03.08.2025 18:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

J:МОРС у Сан-Францыска

03.08.2025 (18:00 - 20:00) Chez Nous Café (2159 Roosevelt Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ