Прэзентацыя новага альбома гурта “Стары Ольса”

19.11.2017 19:00 - 22:00 Палац прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25) 19,5 - 30 р

Альбом “Вада, хмель і солад” перанясе вас у старадаўнюю карчму, дзе вы адчуеце сапраўднае жыццё сярэднявечных гарадоў і каралеўскіх піроў!

Застолле – гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО! Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і ўлюбёнага ўсімі напоя – піва, якое аб’ядноўвала ўсе саслоўі, ўсе народы і ўзросты. Нашы продкі былі вельмі здатныя да піроў, мелі добры густ і імпэт да іх.

У гэтым альбоме мы паспрабавалі аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.

Прэзентацыя адбудзецца 19 лістапада ў 19:00 у Палацы прафсаюзаў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 25).

Падчас канцэрта можна будзе набыць новы альбом.

Квіткі:

http://www.ticketpro.by/music/2147930-stary-olsa.html
https://www.kvitki.by/ru/event/41634
Без нацэнкі: каса Палаца прафсаюзаў.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ