Прэзентацыя новага рамана Ксеніі Шталенковай

22.12.2017 18:30 - 18:30 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча 7А) Уваход вольны

22 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя новага выпуска Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка” — пабачыў свет новы раман Ксеніі Шталенковай “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах”.

У сваёй новай кнізе аўтарка запрашае чытачоў у чарговае падарожжа, гэтым разам — у Менск ХІХ стагоддзя. А ўжо ў наступную пятніцу 22 снежня ў 18:30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7А) адбудзецца імпрэза з гарбаткай і дыскусіяй. Тэма: “Беларускі дэтэктыў і эклеры”.

Удзел возьмуць:

Людміла Рублеўская,
Барыс Пятровіч,
Ціхан Чарнякевіч,
Міхал Бараноўскі,
Наста Грышчук
і ўсе ахвочыя.

На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу з аўтографам і атрымаць добры настрой напярэдадні Калядаў!

Раман быў створаны ў межах праекту “Школа маладога пісьменніка: Другі год” (2016-2017 гг.) пры падтрымцы ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

“Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах” — непрыстойна захапляльнае чытво!

Запрашаем 22 снежня ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7А).

Пачатак а 18:30.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Дзіма Нарышкін у Познані

09.07.2026 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Купалле ў Фларэнцыі

11.07.2026 (16:00 - 22:00) Dimora di Carduccio (Viuzzo del Pozzetto, 3)

Імпрэза «Лавандавыя мроі» ў Мінску

14.07.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

17.07.2026 (19:30 - 21:30) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ