Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча

23.12.2015 19:30 - 21:00 Мінск, галерэя "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

23 снежня, Мінск, галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 20-й.

Вечарына “Воседзясят хвілін вакол свету: каляднае падарожжа”, у межах якой адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі вершаў «Цягнік Чыкага-Токіа».

Аўтар прачытае новыя вершы й заспявае “замежныя” песні, пераклады якіх таксама ўвайшлі ў кнігу.

Перад вечарынай, а 19.30, адбудзецца аўтограф-сесія ў кнігарні ЛогвінаЎ.

«Цягнік Чыкага-Токіа» — амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандскія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары –—у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38-га тралейбуса, і заканчваецца ў Мінску, дзе ён ёсць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.

Малюнкі — Райнхарда Кляйста.


Вам можа быць цікава

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ