Прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай “Граматыка снегу”

02.03.2017 19:00 - 19:00 Кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

2 сакавіка ў кнігарні “Логвінаў” а 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай “Граматыка снегу”

Вольга Гапеева – паэтка, пісьменніца, мыслярка, перакладчыца, лінгвістка. Аўтарка кніг “Няголены ранак”, “Прысак і пожня”, “Рэканструкцыя неба”, “Сумны суп” і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела. сайт – www.hapeyeva.org

“Граматыка снегу” – пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 г. у выдавецтве “Галіяфы”.

Снег, рэальны і метафізічны, паэзія і сама аўтарка – стануць асноўнымі тэмамі размовы, да якой таксама далучацца Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Вольга Бабкова і Валянцін Акудовіч. Мадэратар – Віталь Краўчанка.

Новая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ