Прэзентацыя “польскага” нумара часопіса “Мастацтва”

02.11.2017 17:00 - 17:00 Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) Уваход вольны

Год авангарду ў Польшчы і

трансавангард на «Варшаўскай восені»,

«Захэнта» і Нацыянальны павільён

на Венецыянскім біенале,

польскі плакат і Рышард Кая,

час, джаз і электронная музыка,

Анджэй Сэвэрын і

новы польскі кінагласарый –

вось далёка не поўны пералік цікавостак спецыяльнага «польскага» нумара часопіса «Мастацтва», прэзентацыя якога адбудзецца

2 лістапада а 17 гадзіне
ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
Уваход вольны.

Пад выступленне джаз-бэнду аўтары «Мастацтва» распавядуць пра плён уласнай працы ў Варшаве і Гдыні, а наведнікі прэзентацыі змогуць пагартаць часопіс, прысвечаны культавым асобам і з’явам сучаснай польскай культуры, і атрымаць гайд па самых значных фэстах і выставах Польшчы на 2018 год.

Арганізатарамі імпрэзы выступаюць Польскі інстытут у Мінску і рэдакцыя выдання.


Вам можа быць цікава

Каляды з Маляванычам у Філадэльфіі

14.01.2026 (18:00 - 20:00) Адукацыйны цэнтр STARTUP (2337 Philmont Ave)

Прэзентацыя кнігі Арцёма Шуканава «Пентаквантар» ва Уроцлаве

17.01.2026 (13:00 - 15:00) Ніжнесілезская публічная бібліятэка (зала 35) (Rynek 58)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ