Прэзентацыя праекта «Малевіч для дзяцей»

11.03.2018 15:00 - 15:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

11 сакавіка ў 15:00 у прасторы ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзентацыя праекта «Малевіч для дзяцей», які складаецца з кнігі, песні і мультыплікацыйнага кліпа. Каманда «Дзіцячых творчых майстэрняў» галерэі «Ў» сумесна з пісьменнікам Адамам Глобусам працавалі над ім больш за год. У праграме мерапрыемства прадугледжаны выступ аўтараў кнігі, выкананне песні «Намалюй!» дзецьмі ансамбля «Весянчук» і паказ мультыплікацыйнага кліпа, створанага дзецьмі разам з мастаком Bazinato пра жыццё і творчасць Казіміра Малевіча. Спецыяльны госць – Аляксандр Зіменка, куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы краўдфандынгавай пляцоўкі Ulej.by.

Для дзяцей ад 5 да 12 гадоў прадугледжаны майстар-класы.

«Малевіч для дзяцей» – другая кніга «Дзіцячых творчых майстэрняў» галерэі «Ў» з серыі пра мастацтва Беларусі. Першая «Мастацтва Беларусі ХХ ст: Вiцебская школа” была выдадзеная дзякуючы краўдфандынгу вясной мінулага года. Асаблівасць абедзвюх кніг – іх простая і зразумелая мова, на якой тлумачыцца творчасць мастакоў. Гэта не сухія хрэстаматыі, а зборнікі ілюстрацый, казак, вершаў і гульняў, якія дапамагаюць дзіцяці разабрацца ў здавалася б складаных пытаннях, звязаных з мастацтвам. У гэтых кнігах не проста можна, а трэба маляваць. Да другой кнігi ўсе казкі напісаў Адам Глобус, а вершы – Андрэй Хадановіч і Лявон Вольскі. Кніга была выдадзена пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі The Malevich Society.

«Малевіч для дзяцей» – гэта не толькі кніга, але шматпланавы праект. Спецыяльна для яго Лявон Вольскі напісаў песню «Намалюй!». Таму «Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі «Ў» прынялі рашэнне правесці краудфандинговую кампанію на запіс песні ў выкананні дзіцячага ансамбля і стварэнне мультыплікацыйнага кліпа да яе. Кампанія была паспяхова завершана ў студзені гэтага года і ўжо на прэзентацыі праекта 11 сакавіка на сцэне выступяць дзеці з фальклорнага ансамбля «Весянчук» пад кіраўніцтвам Надзеі Чугуновай (салісткі гурта «Shuma», праект «Каzalpin»). Мультыплікацыйны кліп на загалоўную песню праекта быў зроблены дзецьмі пад кіраўніцтвам мастака-даследчыка Bazinato і рэжысеркi Яніны Рашчынскай.

Над праектам працавалі:

«Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі «Ў» (Сафія Садоўская, Bazinato, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская)

Адам Глобус

Лявон Вольскі

Андрэй Хадановіч

Валянцін Акудовіч

Глядзіце таксама:

Малевіч і дзеці: супрэматызм вам у хату! (фота)


Вам можа быць цікава

Піліпаўскія вячоркі ў Азярцы

22.11.2025 (14:00 - 15:00) Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён)

Belarus Future Unconference 2025 у Варшаве

29.11.2025 (12:45 - 17:15) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ