Стартаваў набор на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus — практычную праграму па запуску музычных рэлізаў для беларускіх артыстаў

Amplify Belarus — гэта праграма, у якой удзельнікі разам з ментарамі праходзяць увесь шлях выпуску рэлізу — ад падрыхтоўкі матэрыялу і правоў да DSP-платформаў, пітчынгу, прасоўвання і аналітыкі. Вынік праграмы — выпушчаны рэліз.

Amplify Belarus

Да ўдзелу запрашаюцца:

— музыкі
— прадзюсары
— незалежныя мэнэджары, якія ўжо маюць гатовы або амаль гатовы матэрыял і хочуць выпусціць яго прафесійна.

У праграме:

— лічбавая дыстрыбуцыя
— аўтарскія правы і метададзеныя
— DSP і пітчынг
— базавае прасоўванне
— аналітыка і развіццё аўдыторыі
— групавая праца з ментарамі
— практычны фідбэк па вашых рэлізах

Ментары:

  • Дзмітрый Безкаравайны — музычны мэнэджар, аперацыйны дырэктар Infinity Music
  • Аляксей Быстракоў — эксперт па музычнай дыстрыбуцыі і правах (ONErpm)
  • Соня Зак — лэйбл-мэнэджарка, юрыскансультка (Goost Music)

Лектары:

  • Караліна Палякова — дызайнерка візуалу для музычных рэлізаў
  • Аляксандр Чарнуха — музычны журналіст, рэдактар
  • Станіслаў Бублік — музычны прадзюсар, педагог (Ableton Live)

Amplify Belarus — праект ініцыятывы Belarus Music Export.

Як прыняць удзел?

Дэдлайн падачы заявак — 31 траўня

Праграма пройдзе 15 чэрвеня — 6 ліпеня

Удзел бясплатны

Колькасць месцаў абмежаваная

Падаць заяўку: belarusmusicexport.network