Прэзентацыя празаічнай кнігі Марыі Роўда

03.02.2016 18:00 - 19:00 Кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

3 лютага (серада) у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Марыі Роўда «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі». Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Запрашаем!

У вечарыне, акрамя аўтаркі, возьмуць удзел: Старшыня ГА “СБП”, празаік, рэдактар кнігі Барыс Пятровіч, літаратары Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Дынько ды іншыя (праграма ўдакладняецца).

Музыка — Уладзімір Дрындрожык.

Зборнік Марыі Роўда стаў 71-ым выпускам серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў і складаецца з аповесцей і апавяданняў, напісаных на мяжы 20-га і 21-га стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Марыя Роўда — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Сустрэча пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Імпрэза “Калядныя стравы беларусаў” у Суле

13.12.2025 14:00 - 14.12.2025 17:00 Парк гісторыі Сула (Парк гісторыі Сула)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

18.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ