прэзентацыя перавыдання «Расійска-беларускага слоўніка» Некрашэвіча і Байкова ў Маладзечне

07.12.2014 17:00 - 19:00 Гасцёўня (Маладзечна, вул. Чыстая, 26) Бясплатнае

У нядзелю, 7 снежня, у гасцёўні на Чыстай, 26 адбудзецца прэзентацыя свежага нумара часопіса ARCHE «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд» з удзелам  рэдактараў  выдання Валера Булгакава і Алеся Пашкевіча. У рамках імпрэзы адбудзецца першая ў Беларусі прэзентацыя трэцяга выдання слоўніка Некрашэвіча-Байкова.

Заходнебеларуская спадчына — гэта шмат ў чым «нязручнае мінулае». Яно было такім у савецкі час, а з пэўнымі зменамі ды мадыфікацыямі застаецца і цяпер. Натуральна, дзякуючы высілкам акадэмічнай супольнасці, асабліва за апошнія 25 гадоў, было шмат зроблена для лепшага разумення і асэнсавання як міжваеннага перыяду ды вераснёўскіх падзей, так і асаблівасцяў ды месца Заходняй Беларусі ў пасляваеннай БССР. Шмат «белых плямаў», аднак, застаецца і сёння.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Новае выданне «Расійска-беларускага слоўніка» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова гэтым разам выйшла ў цвёрдай вокладцы.

Гэта перавыданне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданне якога з’явілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» Івана Насовіча, «Смоленского областного словаря» Уладзіміра Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Язэпа Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў Паўла Шпілеўскага і С. Мядзведскага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных новатвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Пачатак прэзентацыі а 17.00.

Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.


Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Майстар-клас Сержука Доўгушава «Прыродны голас» у Празе

14.09.2025 (17:00 - 20:00) Беларуская клюбоўня (5. května 1043/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ