Прэзентацыя вынікаў адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”

01.11.2016 - 02.11.2016 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Запрашаем Вас 1 снежня а 19-ай гадзіне на прэзентацыю вынікаў адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”

Удзельнікі:

майстэрня Антаніны Слабодчыкавай: Вольга Баравікова, Ганна Бундзелева, Крысціна Брукштын, Аляксандр Сон, Ілона Дзяргач, Таццяна Лапко.

майстэрня Жанны Гладко: Наталка Кірылка, Вікторыя Кірыльцава, Ліліт Антанян, Васіліса Паляніна-Календа, Леся Пчолка, Кацярына Смурага, Алена Галавіна, Настасся Храловіч, Надзея Саяпіна-Гендрусева, Віка Біран, Ганна Бундзелева, Кацярына Ганчарык, Вольга Трубіна.

1 – 2 снежня 2016 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” удзельнікі майстэрняў Антаніны Слабодчыкавай і Жанны Гладко экспаніруюць свае працы ў выставачны праект, прысвечаны вынікам шасцідзённых курсаў, якія адбыліся ў мінулым месяцы.

У межах майстэрні Антаніны Слабодчыкавай “Суб’ектыўная рэальнасць” мастачка распавядала як знайсці форму для рэалізацыі ідэі праз тэхніку калажа і распрацаваць яе. Удзельнікі курса разглядалі розныя шляхі працы з калажам і спосабы яго ўвядзення ў персанальны праект. Праца ў майстэрні прадугледжвала выкарыстанне загадзя адабраных малюнкаў з асабістых ды сямейных альбомаў, набораў лістоў, дакументаў, ілюстрацый з часопісаў і тэкстаў, нерэалізаваных ідэй і праектаў. На прыкладзе прынесеных аўтарамі матэрыялаў, разглядаліся метады іх рэпрэзентацыі – інсталяцыя, аб’ект, кніжны макет і вывучаліся магчымасці візуальнага апавядання.

У межах майстэрні Жанны Гладко “Быць як “Я” мастачка сумесна з удзельніцамі паспрабавалі прааналізаваць праблему сацыяльных роляў і іх уплыў на самаідэнтыфікацыю праз знаёмства з хрэстаматыйнымі творамі гісторыі сусветнага жаночага мастацтва. Абапіраючыся на метад цытавання і апрапрыяцыі ўдзельніцы курсу выявілі актуальныя пытанні аб межах ідэнтычнасці і паспрабавалі адказаць на іх у сваёй мастацкай практыцы па сродку уласнай вобразнасці і цялеснасці.

1 снежня а 19-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя вынікаў майстэрні Жанны Гладко “Быць як “Я”, а таксама сумесная дыскусія з удзельнікамі майстэрні Антаніны Слабодчыкавай “Суб’ектыўная рэальнасць”.

*Праект “10 майстэрняў” складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае публічную сустрэчу, шасцідзённы закрыты практычны курс і праект, як вынік майстэрні напрыканцы праграмы.

Мэта адукацыйнага праэкта “10 майстэрняў”  запусціць цікаўнасць да самаадукацыі ў галіне сучаснага мастацтва, умацаваць пераемную сувязь паміж маладымі і сталымі мастакамі. Даць магчымасць зацікаўленым мастацтвам людзям напрамую пасябраваць з яркімі мастакамі і сумесна стварыць выставачны праект.


Вам можа быць цікава

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ