Прэзентацыя юбілейнай выставы жывапісу Уладзіміра Церашчука

20.02.2018 17:00 - 17:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

20 лютага 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя юбілейнай выставы жывапісу Уладзіміра Церашчука.

Жывапісу У. Церашчука ўласцівыя адмысловая гармонія, свабода пластычнай мовы і высокая культура колеру. Кожны твор адлюстроўвае душэўны настрой майстры, яго характар – спагадны і разважлівы. Больш за ўсё жывапісца прыцягвае праблема перадачы ўражання прасторы, працятай святлом. Прырода ў краявідах В. Церашчука то замірае ў спакоі і цішыні, то бударажыць уяўленне гледача кантрастам насычаных жоўта-сініх фарбаў. Вобразна-эмацыйная структура твораў мастака, іх філасофскі сэнс, выяўляюць блізкасць чалавека да роднага асяроддзя. Напаўняюць яго шчырай любоўю да свайго краю і праз яе – да вялізнага сусвету, усёй планеты, да бясконцасці і вечнасці касмічных прастораў.

Уладзімір Церашчук нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Брэсце.

1980 – 1984 гг. – вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя. Глебава;

1986 – 1990 гг. – вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце;

1984 – 1988 гг. – удзел у міжнародных выставах-конкурсах у Маскве, Ленінградзе, Нью-Ёрку (работы адзначаны дыпломамі).

Персанальныя выставы:

“Натхненне гор” у Брэсце, Полацку, Маладзечне, Віцебск (Ратуша, Абласны музей), Мінск (Палац мастацтва) – 1999 г.; “О, Кімерыя, краіна таямніцы”, Мінск (2002 г., Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны), Данецк (2003 г., Абласны краязнаўчы музей), Кіраваград (Мастацка-мемарыяльны музей А. Асьмёркіна), «Над Басфорам Кімерыйскім », Мінск (2004 г., Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Працы мастака знаходзяцца ў зборах Міністэрства культуры Беларусі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Абласным краязнаўчым музеі г.Віцебск, Гісторыка-культурным музеі г. Заслаўе, Мастацка-мемарыяльным музеі А. Асьмёркіна ў г. Кіраваградзе, Абласным краязнаўчым музеі г. Данецка, Фондзе К. Багаеўскага (г.Феадосія).

Тэрмін правядзення выставы:

з 20 па 28 лютага 2018 года, штодзень з 9.00 да 20.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Сярэднявечны тэатр: магія, каханне і таямніцы» ў Мінску

18.01.2025 (14:00 - 16:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

YAŪGEN у Беластоку

24.01.2025 (19:30 - 21:30) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

J:Mors ва Уроцлаве

28.02.2025 (20:00 - 22:00) Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ