Прэзентацыя зборка прозы “Наш дом” Маргарыты Латышкевіч

23.01.2019 17:00 - 17:00 Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул.Веры Харужай, 16) Уваход вольны

23 студзеня а 17-й гадзіне ўсіх чытачоў запрашае на сваю “амаль што днянараджэнскую” імпрэзу Маргарыта Латышкевіч. Апроч таго, прэзентавацца будзе і зборнік прозы (апавяданні+аповесці) “Наш дом”.
Пасядзець утульна і па-дамашняму можна будзе ў гасціннай Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул.Веры Харужай, 16).

Паколькі дарыць падарункі куды весялей, чым атрымліваць, аўтар прапануе ўсім зацікаўленым паўдзельнічаць у святочнай акцыі. А менавіта: адказаць на пытанне – і атрымаць зборнік апавяданняў “Яблыкі” (узнагароджаны Нацыянальнай літаратурнай прэміяй). Вядома, з аўтографам. Можа, нават і з крываватым малюнкам.

Правілы акцыі простыя: першая пяцёрка чытачоў, якія правільна адкажуць на выбранае пытанне, зможа забраць падпісаны асобнік непасрэдна на імпрэзе 23 студзеня. Свой адказ просьба дасылаць на электронны адрас maladost@zviazda.by

А пытанне такое: каго частавала яблыкам галоўная гераіня аповесці “Над Вугерай – дождж”?
(маленькая падказка: аповесць друкавалася ў часопісе “Маладосць” і
прысутнічае таксама і ў кнізе “Наш дом”)

Яшчэ раз: 23.01, 17.00, Харужай, 16. Наш дом там, дзе сэрца.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

04.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

«Irdorath» у Брне

30.04.2026 (18:15 - 21:00) Sono Centrum (Veveří 113)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ