Прэзентацыя зборніка Касі Глухоўскай “Калі дрэвы растуць з галавы”

28.06.2014 19:00 - 21:00 кнігарня "Галіяфы" (вул. Валгаградская 6) Бясплатнае

Зборнік складаецца з вершы аўтракі-дзяўчынкі ва ўзросьце ад 14 да 18 год. Пра што могуць пісаць падлеткі? Прыходзьце, абмяркуем!

Падлеткавасць – балансаванненатонкайівостраймяжыпаміждзяцінствамісталасцю, каліздаецца, штоаднагоневартыўжо, аіншагаяшчэ. Пад стол хадзіць – галавой грукаешся, а неба трымаць нос не дарос. Пры ўсім пры тым у галаве: фантазіі, летуценні, чароўныя сады, ілюзіі, казкі, міфы, трагедыі Шэкспіра, карціны Марка Шагала і сонца праз вітражы, выкручаныя крылы птушак, колазварот першых закаханасцяў, смерці родзічаў і сяброў, пастарункі, вар’ятні, чужыя кпіны, самота чалавека і безліч пытанняў да Бога, якія могуць быць рытарычнымі. Што б ні было ў гэтай кнізе, яна нагадвае чалавека, чые думкі прараслі з галавы і вочныя ўсім. Рабіце што хочаце з імі: адпачывайце ў ценю, караскайцеся на галіны, збірайце зоркі і плады ці сякіце, паліце і выкарчоўвайце. Безабаронны ашчэр усмешкі.

Імпрэза мае быць вельмі ўтульным, без крэслаў, а з дываночкамі, без доўгіх прамоваў, а з рознымі цікавосткамі. У вечарыне будуць прымаць удзел: фолк-метал гурт “Адарвірог”, паэты ды сябры Віктар Лупасін, Даша Трафімава, Тоня Вярцінская.
Паэзія, музыка, летуценні, гульні з гасьцямі!

Менск, Валгаградская, 6


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Спектакль Радзіва Прудок у Варшаве

03.02.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ