Прэзентацыя зборніка Яўгена Бясчаснага “Стой!”

17.03.2017 17:30 - 17:30 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 сакавіка, Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю дэбютнага паэтычнага зборніка Яўгена Бясчаснага “Стой!”, які выйшаў у лютым гэтага года ў серыі “Пункт адліку” выдавецтва “Кнігазбор”.

Нягледзячы на тое, што зборнік Яўгена Бясчаснага рускамоўны, паэзія ў ім народжана метафізічнымі імпульсамі менавіта гэтай краіны, Беларусі. Для вершаў маладога аўтара не характэрны моцны пафас, эпатаж, падкрэсленая гульня з формай альбо зместам. Традыцыйная паэтычная манера выглядае тут найбольш гарманічна і дазваляе перадаць усю паэтыку меланхоліі, амаль непазбежную для творчай асобы тут і цяпер.

У прэзентацыі будуць прымаць удзел наступныя беларускія паэты: Раман Абрамчук, Георгій Барташ, Уладзімір Глазаў, Алег Гаргун, Алесь Емельянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ірына Карэніна, Наста Кудасава, Ігар Кулікоў, Уладзь Лянкевіч, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Таня Скарынкіна, Андрэй Хадановіч.

Мерапрыемства адбудзецца 17 сакавіка 2017 г. а 17.30.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а. тэл. 334-42-69)

Уваход вольны!

 


Вам можа быць цікава

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 19:00 - 03.08.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Антон Дзюбайла ў Кракаве

25.07.2025 (20:00 - 22:00) Sojka Bar (ul. Kalwaryjska 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ