“Прывітанне, Масленіца!” у Мастацкім музеі

04.03.2019 - 05.03.2019 14:00 - 14:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Гэтую вясну ў Мастацкім будуць сустракаць ярка і пазнавальна: музей запрашае паглыбіцца ў атмасферу звонкай Масленіцы!

Пачнецца масленічны тыдзень разам з самым жыццярадасным майстрам Сярэбранага веку Барысам Кустодзіевым, якога нездарма празвалі «мастаком шчасця». Мы здзейснім захапляльнае падарожжа па яго карцінах, «удыхнем» марознай свежасці і даведаемся пра выдатныя традыцыі гэтага свята. Карціны мастака прасякнуты святлом і ўрачыстасцю, героі і сама прырода з нецярплівасцю чакаюць прыгажуню Вясну. Чаму б і нам не пагукаць яе ў госці? У гэтым нам дапамогуць традыцыйныя гульні і забавы, «сонейка», створанае сваімі рукамі, і, вядома ж, масленічны пачастунак! Здагадаліся які?

Пасля такой весялосці сонца, без сумнення, павернецца да нас з цяплом і абудзіць ад зімовага сну!

РАСКЛАД

4 сакавіка 14:00 для сфарміраванай групы

5 сакавіка 14:00 для сфарміраванай групы

6 сакавіка 14:00 для сфарміраванай групы

7 сакавіка 14:00 для сфарміраванай групы

 

8 сакавіка 12:00 для зборнай групы па папярэднім запісе

9 сакавіка 11:00; 14:00 для зборных груп па папярэднім запісе

10 сакавіка 12:00 для зборнай групы па папярэднім запісе

 

Кошт білетаў: 13,50 руб. для кожнага ўдзельніка

Праграма разлічана на дзіцячую аўдыторыю, узроставае абмежаванне 6+

На ўсе даты неабходна папярэдняя рэгістрацыя па тэл.:

+ 375 17 327 45 62; + 375 17 327 71 63.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ