Вечар памяці легендарнага археолага Міхася Чарняўскага

10.03.2016 18:00 - 21:00 Мінская абласная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае

10 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў Мінскую абласную бібліятэку імя А.С. Пушкіна на вечар памяці легендарнага навукоўца, археолага, вялікага беларуса Міхася Чарняўскага.

7 сакавіка Міхасю Чарняўскаму споўнілася б 78 гадоў. У бібліятэцы збяруцца яго блізкія, сябры, калегі і вучні. Падчас мерапрыемства будзе прэзентаваны зборнік навуковых артыкулаў “Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і Дняпра”.

Міхал Міхайлавіч Чарняўскі

Зборнік, які будзе прэзентаваны 10 сакавіка, складаецца з дзвюх частак, – кажа археолаг, сын Міхася Міхайлавіча Максім Чарняўскі. – Першая частка – гэта ўспаміны калегаў, вучняў і сяброў пра бацьку. Другая складаецца з артыкулаў канферэнцыі, што ладзілася да яго 75-годдзя. І ў якой ён, на жаль, не паспеў узяць удзел”.

Мікалай Плавінскі, які, па словах Максіма Чарняўскага, быў “галоўным ініцыятарам і сапраўдным энэрджайзерам выдання”, распавядае: “Прэзентацыю сапраўды варта называць вечарынай памяці Міхася Міхайлавіча. Бо мы, натуральна, не будзем размаўляць пра археалогію. Сваімі ўспамінамі пра Міхася Чарняўскага падзеляцца Уладзімір Арлоў, Сяргей Тарасаў, Зміцер Санько ды іншыя госці”.

Зборнік пабачыў свет у выдавецтве гістарычнай кнігі “Янушкевіч”.

czarniauski

Прадмова да выдання выйшла асобным артыкулам на сайце budzma.by:

Калумб каменнага веку

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).
18.00.
Уваход вольны.

Запрашаем!

Мерапрыемства адбудзецца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ