Public-talk з беларускімі калекцыянерамі мастацтва ў Мінску

26.05.2022 19:00 - 21:00 Арт Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае


26 траўня клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» ладзіць публічную гутарку з калекцыянерамі твораў мастацтва і запрашае ўсіх далучацца.



Дата: 26 траўня

Час: 19:00

Месца: Арт Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск


Ігар Сурмачэўскі, Аляксандр Радаеў, Аляксандр Іваноў, Юрый Бокач падзеляцца сваімі ведамі аб тым, як выбіраць, купляць, захоўваць мастацтва, і якія перспектывы прыватнага калекцыянавання.

Калекцыянеры — гэта збіральнікі і захавальнікі не толькі саміх твораў, але і гісторый іх стварэння. Сустрэча з беларускімі калекцыянерамі дазволіць прасачыць некаторыя асаблівасці нашага збіральніцтва, даведацца пра лёсы калекцый, а часам і дэтэктыўныя гісторыі набыцця работ, а таксама магчыма натхніць слухачоў па-новаму зірнуць на фарміраванне сваіх уласных калекцый.

Мадэратарка — Кацярына Ізафатава, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчыца аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Уваход вольны, абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Купалле ў Станькаве

11.07.2026 (18:00 - 23:55) Цэнтр экатурызму «Станькава»

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ