• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае

Публічная дыскусія “Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?”

Пачатак: 28.05 (19:00)
Канец: 28.05 (21:00)
Галерэя "Ў"
(Мінск, Незалежнасці 37а)
Google

Публічная дыскусія “Беларуская новая пьеса: без беларускай мовы ці беларуская?”

Феномену новай драмы ці новай п’есы ў Беларусі ўжо больш за 10 год. Беларускія аўтары атрымліваюць міжнародныя драматургічныя прэміі і ўзнагароды, перакладаюцца на розныя мовы, ставяцца як у расейскіх тэатрах, так і ў Заходняй Еўропе.

Сёння ўжо дакладна можна назваць не толькі каля дзесятка сучасных беларускіх драматургаў (Павал Пражко, Мікалай Рудкоўскі, Павал Расолька, Канстанцін Сцешык, Дзмітры Багаслаўскі, Мікіта Валадзько, Мікалай Халезін), але акрэсліць нават некалькіх колаў аўтараў, якія ў розныя перыяды заявілі пра сябе адной альбо двума п’есамі. Але да гэтай пары творы гэтых аўтараў так і не патрапілі да шырокага кола гледачоў (некалькі спектакляў-выключэннеў толькі падкрэсліваюць анамальнасць гэтай сітуацыі).

Іх не ставяць на дзяржаўных тэатральных пляцоўках (ці ідэйна не пасуюць, ці занадта вострыя і небяспечныя, ці “жалкие” з пункту гледжання высокіх запатрабаванняў мастацтва). Гэтак жа спрачаюцца пра гэтыя творы і ў незалежных беларускіх асяродках, адмаўляючы праву гэтых твораў лічыцца ўвогуле беларускімі, бо амаль усе яны напісаныя на расейскай мове. І гэта сапраўды так: знайсці сучасную беларускую новую п’есу на беларускай мове амаль што немагчыма.

Чаму сучасныя беларускія драматургі першай абіраюць расейкую мову? Ці магчыма новая драма ці новая п’еса на беларускай мове? Ці можа пераклад вырашыць гэтая пытанне? І нарэшце, ці маюць гэтыя творы дачыненне да Беларусі і беларускай культуры?

Удзельнікі дыскусіі:

Вольга Гапеева — паэтка, аўтарка п’ес, Ірына Герасімовіч — перакладчыца, арт-мэнэджэрка, Сяргей Кавалёў (skype-злучэнне) — драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца, Аляксандр Марчанка — рэжысёр, акцёр, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі і рэжысуры, Мікалай Рудкоўскі — драматург. Мадэратар — Тацяна Арцімовіч

Пры падтрымцы інтэрнэт-часопіса “Новая Эўропа”, партала “ArtAktivist\Театр”, Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Выява анонса  — праца Антаніны Слабодчыкавай з серыі “Бытавая літаратура”.

28 траўня, аўторак 19-00

Галерэя “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип