Публічная дыскусія: “Пераклады на беларускую мову: персанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?”

27.03.2013 19:30 - 21:00 Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

У межах фестываля сярэднеэўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” Лятучы ўніверсітэт, Філасофская Прастора і Кнігарня “логвінаЎ” запрашаюць арганізатараў актуальных перакладніцкіх ініцыятываў, кнігавыдаўцоў, экспертаў да супольнай дыскусіі і наважвання перспектываў далейшага развіцця рынку перакладной літаратуры ў Беларусі. Публічная дыскусія ставіць сабе за мэту ўзмацненне цікавасці да развіцця культурніцкіх праектаў на беларускай мове ў нашым грамадстве, а таксама спрычыняе да выпрацоўкі сумесных стратэгіяў дзейнасці вядучых прадстаўнікоў галіны перакладу праз абмеркаванне і праграмаванне існуючай сітуацыі. Удзельнікі могуць прадставіць экспертную пазіцыю ў якасці панэлістаў, выказаць сваё меркаванне ў дыскусіі, а галоўнае – паспрабаваць выпрацаваць супольныя падыходы да развіцця сітуацыі і заключыць паміж сабой адпаведныя пагадненні.

У якасці экспертаў да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя перакладчыкі і выдаўцы: Павал Касцюкевіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зміцер Вішнёў, Эдуард Куфцерын, Зміцер Колас, Андрэй Казакевіч, Генадзь Сагановіч, Сяргей Сматрычэнка, Аляксей Ластоўскі.

Вядоўцы дыскусіі: Павел Баркоўскі і Андрэй Ягораў.

Колькасць месцаў абмежаваная, просім загадзя звязацца з каардынатарам:

Галіноўская Юлія: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com

27 сакавіка (серада), а 19.30. Кнігарня логвінаЎ 


Вам можа быць цікава

Калядны Вайцюшкевіч у Познані

17.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Калядна-святочная бяседа ў Торуні

20.12.2025 (11:00 - 15:00) Kulturalny Hub Bydgoskiego Przedmieścia (ul. Szosa Bydgoska 50)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ