Публічная дыскусія “Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства”

30.09.2018 15:00 - 17:00 Галерэя Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1) Уваход вольны
У нядзелю, 30 верасня 2018, ў Галерэі КХ пройдзе публічная дыскусія “Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства”, падчас якой
будзе абмеркаваны статус мастацкай працы ў грамадстве, яе патэнцыял для ініцыявання пераменаў, ролю спецыялістак і спецыялістаў у гэтым працэсе, іх магчымасці і праблемы. А таксама тое, як уся гэтая прафесійная кухня ўспрымаецца аўдыторыяй і тымі, хто ў гэтую аўдыторыю не ўваходзіць.
У дыскусіі вазьмуць удзел:
Аксана Гайко, рэжысэрка, акторка, дырэктарка тэатра Крылы Халопа і прасторы КХ (Берасце).
Ганна Чыстасердава, арт-мэнэджэрка, арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва Ў (Мінск);
Лінда Тэдсдоттэр, мастачка, незалежная куратарка (Гётэборг);
Нільс Клаэссан, мастак, даследчык у Каралеўскім інстытуце мастацтва (Стакгольм).
Мадэратар – Аляксей Талстоў, мастак, куратар.Мова дыскусіі – беларуская, руская, ангельская. Прадугледжаны пераклад.

Дыскусія пройдзе ў межах міжнароднага даследчага праекту STATUS: роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства. Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы Шведскага Інстытута.

Уваход на мерапрыемства вольны.  

Галерэя сучаснага мастацтва, безумоўна, самае чаканае месца для такой размовы. Але што можна сказаць пра ролю мастацтва ў грамадстве, у вялікім свеце па-за межамі такіх прастораў і інстытуцый? Хіба адмыслоўцы ў гэтай галіне сапраўды маюць нейкую вагу, могуць рэальна ўплываць на сацыяльныя працэсы, быць палітычынымі суб’ектамі? Праца, якую робяць людзі ад мастацтва і культуры часам не ўспрымаецца, як нешта надзвычай важнае, але хутчэй як нейкі бонус да эканомікі, палітыкі, належнай сацыяльнай арганізацыі. Разам з тым свет немагчмы без такой працы, яна пранітоўвае ўсе сферы чалавечага жыцця, стварае нейкую аснову, якую часам цяжка заўважыць за нагрувашчваннем будзёных справаў і патрэбаў.

Сучаснасныя мастацкія практыкі між тым бываюць вельмі ўцягнутымі ў пытанні грамадства і палітыкі, працуюць з актуальнымі выклікамі, спрабуюць асэнсаваць тыя з’явы, з якімі сутыкаецца свет. Мастачкі і мастакі часта абіраюць для сябе актыўную ролю тых, хто нясе перамены, змяняе свет да лепшага – як бы гэта не гучала і якія б рэальныя вынікі не прыносіла.

Насамрэч мы маем справу ня толькі з асобнымі творцамі, аднак з цэлай сістэмай разнастайных актараў, са спецыялістамі рознага кшталту, мастацтвазнаўцамі, куратарамі, арт-мэнэджэрамі. Поле ў тым ліку ўключае ў сябе студэнта мастацкай вучэльні і дырэктарку галерэі, наведвальніка вернісажаў і калекцыянерку каталогаў і альбомаў рэпрадукцый. Так ці інакш гэтая сфера закранае кожную і кожнага з нас.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ