Публічная лекцыя Назарэта Караяна “Мабільнасць у стабільнасці: досвед куратарства мульціпрофільнай установы”

28.09.2016 19:00 - 20:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Лекцыя прысвечана перадгісторыі стварэння Інстытута Сучаснага Мастацтва Ерэвана як працэсса трансфармацыі прафесійнай практыкі арт-крытыка і куратара. Будуць прэзентаваны структура інстытута, функцыя яго асобных адукацыйных, праектных і даследчых злучваў і адметнасці агульнай функцыі: мульціпрофільнасць успрымання і прыняцце глабальных выклікаў, звязаных са знікненнем сацыяльных утопіяў і са зменаю вектараў і канвергенцыяў палітычных і эканамічных рухаў, якія адбыліся ў другой палове ХХ стагоддзя.

28 верасня пасля лекцыі адбудзецца арганізацыйны сход удзельнікаў майстар-класса Назарэта Караяна.

Назарэт Караян – арт-крытык, незалежны куратар, заснавальнік і дырэктар Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія).

З 1980-х гадоў бярэ чынны ўдзел у фармаванні сучаснай арт-сцэны Арменіі: з’яўляўся ўдзельнікам гурта “Чорны квадрат” і адным з заснавальнікаў руху “З-ці паверх”, запачаткаваў стварэнне некалькіх прыватных мастацкіх галерэй у Арменіі і першы армянскі часопіс аб сучасным мастацтве. З 2005 да 2013 – адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт AICA (Інстытут сучаснага мастацтва ў Арменіі).

На сённяшні дзень Назарэт Караян – куратар больш за 20 выставачных праектаў у Арменіі і па-за межамі, а таксама куратар нацыянальнага павільёна Арменіі на Венецыянскай біенале 2011 году, ініцыятар правядзення летніх семінараў для куратараў і двухгадовай праграмы для крытычных і куратарскіх даследванняў у Ерэване. Як арт-крытык Назарэт Караян засяроджаны на праблемах інстытуцыялізацыі сучаснага мастацтва, супрацы з Еўропай і прадстаўлення сацыяльна-палітычных кантэкстаў у сучасным мастацтве.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ