Персанальная выстава Захара Кудзіна “Жывапіс левым вокам”

05.05.2016 19:00 - 19:00 Галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37А) 20 000

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе адкрыццё персанальнай выставы маладога беларускага мастака Захара Кудзіна “Жывапіс левым вокам”. Захар Кудзін – адзін з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення мастакоў, якія займаюцца сучасным жывапісам. Пражыўшы два гады ў Нью-Ёрку і пераасэнсаваўшы вопыт сучаснага жывапіснага мастацтва Амерыкі, мастак прапануе аўтарскі напрамак у жывапісе, які грунтуецца на дасягненнях і праблематыцы нейраэстэтыкі, навукі XXI стагоддзя. Задача нейраэстэтыкі выявіць нейронавую прыроду прыгажосці і зразумець з якой прычыны яна выклікае моцныя пачуцці?

Назва выставы “Жывапіс левым вокам” Left eye painting пайшла ад фізічнай магчымасці мастака бачыць левым, ушкоджаным глаўкомай, вокам. Творы Left eye painting – гэта магчымасць для гледача даследваць прыроду ўласнага ўспрымання і эмоцый, а не спроба зразумець убачанае.

unnamed1

Захар Кудзін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. У 2007 скончыў Мінскі каледж мастацтваў імя Глебава. З 2005 года з’яўляецца адным з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення, якое шчыруе на ніве сучаснага мастацтва. Удзельнік беларускіх і міжнародных выставаў; у 2011 – 2013 гадах выстаўляўся ў ЗША. Працы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі, а таксама ў апекуна рады музею МоМА (Нью-Ёрк, ЗША).

У 2015 годзе Захар Кудзін стаў канкурсантам праекта “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам”.

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 траўня а 19-й гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Купалле пад Тбілісі

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 (Асурэці)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ