“Першапачатак”. Прэзентацыя календара і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў

27.11.2013 17:00 - 20:00 Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12) Бясплатнае

27 лістапада 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя календара “Першапачатак” і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да 80-годдзя з дня заснавання ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У імпрэзе возьмуць удзел:

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Рыжкоў, Старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч, выдавец і фотамастакВалеры Дубоўскі, аўтар канцэпцыі календара “Першапачатак” Ірына Хадарэнка;

А таксама ўдзельнікі календара, пісьменнікі: Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Антаніна Хатэнка, і фольк-гурт “Alta Mente”.

Вядучы — Усевалад Сцебурака.

Фотамастацкі праект “Першапачатак” скіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх літаратараў, прымеркаваны да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў і ажыццяўляецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У календары 14 беларускіх творцаў увасобленыя ў вобразах міфалагічных істот.

Да 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі поруч з фотавыставай будзе прадстаўленая ўнікальная экспазіцыя, падрыхтаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Асобнае месца будзе адведзенае экспанатам з асабістых архіваў Рыгора БарадулінаВасіля Быкава,Ніла Гілевіча.

Напрыклад, пісьмовы прыбор Рыгора Барадуліна, выраблены майстрам Генадзем Асташонкам, лісты Васілю Быкаву розных гадоў, дыпламатычны пашпарт Васіля Быкава 1993 г., рукапіс “Аўтабіяграфічныя дадаткі да адпаведных мясьцін” Васіля Быкава (2000-2002 гг.), чарнавік “Сказа пра Лысую Гару”, рукапісы ранніх вершаў Ніла Гілевіча і першай паэмы “Таварыш” 1947 г.

Сярод архіўных матэрыялаў, датычных дзейнасці СБП, — асабовыя справы Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, рэдкія фотаздымкі, а таксама дакументацыя, штампы і пячаткі Саюза пісьменнікаў БССР.

Фотавыстава “Першапачатак” і экспазіцыя да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя для наведвання з 21 лістапада. Музей працуе штодзень з 11:00 да 19:00. Даведка па тэл. +375 17 327-43-22, 327-48-27.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ