• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Першая навукова-практычная канферэнцыя “Рэйтаны. Гісторыя роду-гісторыя краіны”

Пачатак: 22.03 (11:00)
Канец: 22.03 (21:00)
Палац Мастацтва
(Мінск, вул.Казлова, 3, канферэнц-заля)
Google

Імя Тадэвуша Рэйтана, аднаго з самых вядомых і шанаваных у сьвеце беларусаў, зяўляецца сінонімам  патрыятызму і любові да Бацькаўшчыны. Але, што мы ведаем аб сваім нацыянальным героі? Што мы ведаем пра ягоны род? У якім стане знаходзіцца родавае котлішча Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка? І што мы павінны зрабіць, каб гістарычная памяць нашага народу пра сваіх герояў  ажыла?

Удзельнікі канферэнцыя паспрабцюць адказаць на гэтыя і шматлікія іншыя пытаньні, бо род Рэйтанаў даў  Беларусі яшчэ і знакамітых пісьменьнікаў, ваяроў і дзяржаўцаў.

У канферэнцыі бяруць удзел беларускія навукоўцы, краязнаўцы і энтузіасты: А.Мальдзіс, А.Жлутка, В.Гарбачова, Ф.Чарняўскі, М.Баўтовіч, З.Сіцька, А.Дзярновіч, А.Мацук, М.Волкаў, Н.Дыдышка, Ю.Зялевіч, І.Гавіна, З.Крымоўскі,А.Балаш, З.Юркевіч і інш.

У праграме мерапрыемства: даклады , дыскусіі, а таксама паказ дакументальных стужак “Обратный отсчёт. Тадевуш Рейтан.Беларуский Дон –Кіхот” (ОНТ) і  рэж. А.Ясінскай “Суботнік у Грушаўцы”, “ Апошняя з роду Рэйтанаў” (прэм’ера) .

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыей і культурай Беларусі. Уваход вольны.

Арганізатар мерапрыемства :Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

 Месца і час: Менск, Палац Мастацтва, вул.Казлова, 3, канферэнц-заля.  22 сакавіка . Пачатак – 11:00 .   Уваход вольны.

Увечары, як працяг канферэнцыі, адбудзецца

фэстываль эксперыментальнага мастацтва

“ДАХ”-ХХІІІ   – “Забытым Героям”

Удзел бяруць мастакі Алесь Родзін, Зміцер Шапавалаў ды  Я.Шчэрбач (суполка “Neon Head”), Літаратары: Віктар Шніп, Зьміцер Вішнёў, Альгерд Бахарэвіч, Музыкі:  Ільля Сін vs Яўген Рагозін, Алег Жудкі, , Уладзімір “Acid”, гурты:   ESSA з праэктам “NIAMIHA”, “Бабэобі”, “Абодва” , “КААSAAR”,  Project “?!” . Плануецца ўдзел:  “Ліцьвіны”,  Алеся Сівохіна, Капэля Алеся Лася.

Кіна-паказ дакументальных стужак рэж. А.Ясінскай “Суботнік у Грушаўцы”, “ Апошняя з роду Рэйтанаў” (прэм’ера) .

Пачатак: 17:30   Уваход: Вольны

Зьміцер Юркевіч, сакратар Арт-суполкі

Кантакт: [email protected]

http://reyten.blogspot.com/


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип