Першы беларускі зомбі-хорар прэзентуюць у Віцебску!

13.03.2017 19:00 - 19:00 арт-паб "Торвальд" (вул. Талстога, 1) Уваход вольны

У панядзелак 13 сакавіка ў віцебскім пабе “Торвальд” адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікамі Уладзімірам Садоўскім і Андрэем Дзічэнкам. Абодва аўтары сёлета выйшлі ў фінал літаратурнай прэміі “Дэбют” і прэтэндуюць на атрыманне галоўнага прызу – 2000 даляраў.

Уладзімір Садоўскі

Уладзімір Садоўскі

Уладзімір Садоўскі прадставіць свой нашумелы зомбі-хорар “1813”, Андрэй Дзічэнка – пікантную кнігу-падарожжа па памежных прасторах пад назвай “Сонечны чалавек”.

Аповесць “1813” ужо за першыя тыдні з моманту публікацыі атрымала дзясятак станоўчых водгукаў і наступныя чатыры месяцы трымалася ў лідарах па выніках продажаў электронных кніг. У пачатку 2017 года кніга выйшла ў папяровым варыянце – і таксама б’е рэкорды па распаўсюду.

Андрэй Дзічэнка

Андрэй Дзічэнка

Зборнік апавяданняў “Сонечны чалавек” Андрэя Дзічэнкі – дэбютная кніга аўтара на беларускай мове, якая выйшла толькі ў электронным варыянце на Kniharnia.by. Да гэтага ён напісаў некалькі кніг па-руску, друкуецца ў прэстыжным расійскім “Снобе”, вывучаецца ў курсах новай літаратуры ў каледжах ЗША. Галоўныя героі яго твораў – анамальныя людзі, ахвяры лакальных канфліктаў, азлобленыя маньякі, палкія дзяўчыны, ідэйныя цнотнікі і сталкеры з нязведаных сусветаў.

Увага, Віцебск! Творчая сустрэча з пісьменнікамі, якія прымушаюць па-новаму глядзець на беларускую літаратуру, адбудзецца ў панядзелак 13 сакавіка ў пабе “Торвальд” (вул. Талстога, 1). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Мерапрыемства арганізавана з ініцыятывы выдавецтва “Янушкевіч” і партала беларускіх электронных кніг Kniharnia.by.


Вам можа быць цікава

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

ALEXI KUTUZOV aka I.F.U. і KORNEJ у Гданьску

28.08.2026 (18:00 - 21:00) Expressja (al. Generała Józefa Hallera 267)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ