Песні філаматаў і філарэтаў загучаць у Лідзе

20.11.2013 18:30 - 21:00 Цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы (Ліда, вул. Ленінская, 10) Бясплатнае

Адчуць сапраўднае жыццё сябра таемнага студэнцкага таварыства ХІХ ст. змогуць усе жадаючыя лідчане 20 лістапада ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

Уявіць сябе ўдзельнікам сходу філаматаў і філарэтаў, паспяваць тагачасныя песні, пачаставацца малаком прапануюць удзельнікі гістарычна-музычнага асветніцкага праекта “Песні філаматаў і філарэтаў”.

У Ліду завітаюць фалькларыст, майстар музычных інструментаў Алесь Лось, бард, рэжысёр народнага літаратурнага тэатру Алеся Сівохіна, скрыпачка Алена Мялешка, а таксама літаратуразнаўца Віталь Еўмянькоў.

Госці прапануюць паспяваць песні на вершы Яна Чачота, Тамаша Зана, Адама Міцкевіча па арыгінальных мелодыях, ноты якіх захаваліся з пачатку ХІХ ст..

 

Зборнік тэкстаў песняў склала жонка аднаго з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, Тамаша Зана, Брыгіда Свентажэцкая ў 1855 годзе. Яго ў віленскім архіве знайшла музыказнаўца Святлана Немагай.

Акрамя гэтага публіку пачастуюць смачным малаком – яно з’яўлялася адным з яркіх сімвалаў філамацкага і філарэцкага жыцця.

Літаратурна-музычная імпрэза адбываецца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

 Пачатак 18.30

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы

(вул. Ленінская, 10)
 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Сон Ван Гога» ў Мінску

25.07.2025 11:00 - 07.09.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

KOOB у Берліне

10.09.2025 (20:30 - 22:00) Kantine am Berghain (Am Wriezener bhf)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

12.09.2025 (19:00 - 22:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ