Песня з найвышэйшай вежы: новыя “Паэты планеты”

05.10.2018 19:00 - 21:00 ------------ Уваход вольны

Прадстаўляючы кніжныя навінкі – сем зборнікаў, якія з’явіліся ў серыі “Паэты планеты” (выдавец Зміцер Колас), паэты-перакладчыкі зладзяць у музеі Максіма Багдановіча вечарыну паэзіі, перастворанай імі па-беларуску.

Лявон Баршчэўскі будзе чытаць вершы італьянскага класіка Умбэрта Сабы, Алесь Разанаў – “Ахвярныя песнаспевы” знакамітага індыйскага набеліста Рабіндраната Тагора, а Andrej Khadanovich – выбраныя творы французскага генія Арцюра Рэмбо. Пекладчыкі_цы паэзі Zmicier Kolas, Yulya Tsimafeyeva, Ігар Крэбс, Кацярына Маціеўская (Kaciaryna Macijeuskaja) і Ганна Янкута (Hanna Yankuta) прачытаюць вершы ўжо выдадзеных “паэтаў планеты”, а таксама праанансуюць кнігі, якія толькі рыхтуюцца да друку і з’явяцца ў серыі неўзабаве.

На вечарыне будуць таксама прэзентаваныя кнігі выбраных вершаў немца Фрыдрыха Шылера, грузіна Нікалоза Бараташвілі, нарвежца Сігб’ёрна Обстфельдэра, амерыканскага набеліста Томаса Стэрнза Эльёта. Будуць даступныя і іншыя зборнікі з серыі “Паэты планеты”.

Уваход вольны.

Падзея ў Фэйсбуку


Вам можа быць цікава

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Заняткі па беларускай арабіцы ў Кракаве

04.02.2026 (18:00 - 19:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Спектакль "Апошні сведка" ў Варшаве

07.02.2026 (19:30 - 22:00) Teatr Powszechny (Jana Zamoyskiego 20)

Znich у Лодзі

14.02.2026 (19:00 - 21:00) Klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ