У сераду, 4 лютага, у кракаўскай Прасторы распачынаюцца заняткі па беларускай арабіцы.
Ці ведаеце вы, што ў беларускай пісьмовай традыцыі існаваў арабскі алфавіт?
Дзякуючы татарскай супольнасці, якая жыла на тэрыторыі Беларусі з часоў ВКЛ, узнікла ўнікальная традыцыя запісу беларускай мовы арабскімі знакамі.
Хочаце навучыцца чытаць і пісаць па-беларуску вяззю?
Вас чакаюць 4 сустрэчы: кожная прысвечана новай тэме. Будуць разбірацца ў гісторыі, літарах і спрабаваць пісаць самі.
Вядоўца - спадар Цімафей, студэнт, які прафесійна вывучае мехатроніку , а для душы даследуе лінгвістыку. Ён зацікавіўся арабіцай, калі нанова адкрываў для сябе беларускую мову, і цяпер гатовы дзяліцца сваімі ведамі.
Заняткі будуць па серадах, раз на два тыдні .
Удзел - вольны данат. Рэгіструйцеся па спасылцы.