Прыём заявак на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Цёткі

Традыцыйны літаратурны конкурс «Экслібрыс», які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, распачынае новы сезон і сёлета абірае патронкай Алаізу Пашкевіч (Цётку) — пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння.

«Ekslibrys»

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў наступных жанрах: 

  • проза 

  • паэзія 

  • дзіцячая літаратура 

  • эсэістыка

Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Па выніках конкурсу «Экслібрыс» плануецца публікацыя твораў пераможцаў.

Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 году.

Дасылайце творы на пошту: bellit.info@gmail.com. Тэма ліста «Экслібрыс 2026».